Мікалай Статкевіч здолеў перадаць на волю свае віншаванні са святам

2014 2014-01-08T13:35:59+0300 2014-01-08T13:35:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Словы Мікалая Статкевіча перадала яго жонка, Марына Адамовіч.

Яна паведаміла, што ў аўторак палітвязень здолеў патэлефанаваць родным.

Гэта - сапраўдны падарунак, такі маленькі цуд на Каляды, - тэлефанаванне з турмы, - сказала Марына Адамовіч. - Мікалай распавёў, як сустракаў Новы год. Яны з суседам нават зладзілі святочную вячэру, якая складалася з «салаты», як сказаў Мікалай, з «адборных кавалкаў» той самай варанай з вантробамі кількі, якую ў турме выдаюць на вячэру, і «торціка» з печыва. Да таго ж, ім выдалі галінку ялінкі. Так што, да свята яны падрыхтаваліся.

Ён прасіў перадаць віншаванні з светлым святам Раства Хрыстова сябрам і аднадумцам, тым, хто яго падтрымлівае, усім добрым людзям, а таксама падзякаваць тым, хто павіншаваў яго і іншых палітвязняў за падтрымку, якая вельмі сагравае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international