Бялынічы: агітаваць кандыдатаў адправілі ў Ліпавы гай

2014 2014-01-07T23:07:23+0300 2014-01-07T23:07:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mesca_ahitacyji_baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адзінае месца для агітацыі ў старым парку ў Баранавічах

Адзінае месца для агітацыі ў старым парку ў Баранавічах

Бялыніцкі райвыканкам 3 студзеня прыняў два важныя рашэнні, якія датычацца правядзення выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 27 склікання. Яны былі апублікаваныя на інтэрнэт-сайце Бялыніцкага райвыканкама 6 студзеня.

У адпаведнасці з рашэннем №1-22 вызначаны месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. У прыватнасці, забаронена праводзіць пікетаванне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў і ўсярэдзіне будынкаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, суда, пракуратуры, ваеннага камісарыята, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода-, цяпла- і энергазабеспячэння, установы аховы здароўя, дзіцячыя дашкольныя установы, агульнаадукацыйныя і пазашкольныя установы), раённага цэнтра культуры; усярэдзіне памяшканняў аб’ектаў гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, устаноў культуры.

Фактычна пад забарону для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў трапілі ўсе больш-менш людныя месцы ў гарадскім пасёлку Бялынічы, што створыць пэўныя праблемы для альтэрнатыўных кандыдатаў, якія збіраюцца вулучацца ў якасці кандыдатаў у дэпутаты ў Бялынічах. Рашэнне ўступае ў сілу з 12 студзеня 2014 года.

Таксама 3 студзеня Бялыніцкі райвыканкам прыняў яшчэ адно рашэнне за №1-23 “Аб стварэнні ўмоў для перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 27 склікання”. Згодна з гэтым рашэннем, у якасці месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў вызначаны памяшканні, дзе размяшчаюцца ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама інфармацыйныя стэнды ў памяшканнях адміністрацыйных будынкаў сельскіх Саветаў дэпутатаў, крам, устаноў культуры і адукацыі, арганізацый Бялыніцкага раёна.

Для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі ў Бялынічах вызначаны раённы цэнтр культуры, на тэрыторыі сельскіх саветаў – мясцовыя ўстановы культуры і адукацыі.Для правядзення ў апавяшчальным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў і іх даверанымі асобамі, вызначана пляцоўка перад сцэнай у Ліпавым гаі г. п. Бялынічы.

Неабходна адзначыць, што бялыніцкія чыноўнікі ў апошнія выбарчыя кампаніі традыцыйна выбіраюць Ліпавы гай, які практычна не наведваецца мясцовымі жыхарамі ў зімовы перыяд, як месца для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў дэпутаты. Толькі падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года мясцовыя дэмакратычныя актывісты змаглі дамагчыся адмены бязглуздага рашэння райвыканкамаўскіх чыноўнікаў, і праводзіць пікетаванне было дазволена ў іншых месцах. Зараз жа зноў слаўныя бялыніцкія чыноўнікі прапануюць кандыдатам у дэпутаты праводзіць масавыя мерапрыемствы ў абсалютна бязлюдным месцы сярод бадзяжных сабак і варон. Рашэнне Бялыніцкага райвыканкама №1-23 уступае ў сілу з 11 лютага 2014 года.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international