Гомельская вобласць: пры фарміраванні ТВК толькі ў трох раёнах пазначылі пасады членаў камісій

2014 2014-01-07T15:59:31+0300 2014-01-07T15:59:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-stend.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пры правядзенні выбараў у Гомельскай вобласці на працягу апошніх гадоў стала звыклай практыкай уладаў даваць справаздачы аб дакладным выкананні Выбарчага кодэксу: што трэцяя частка членаў камісій прадстаўляюць грамадскасць і палітычныя партыі. Пры гэтым не ўказваецца, якія пасады займаюць члены камісій, а, як правіла, гэта супрацоўнікі выканкамаў, уладных структур, вылучаныя ў камісіі «грамадзянамі» і прафсаюзамі.

Пры фарміраванні Гомельскай абласной выбарчай камісіі таксама не пазначаны пасады членаў камісіі, вылучаных спрэс ад «грамадскасці».

Гомельская гарадская выбарчая камісія таксама не пазначыла, дзе працуюць прадстаўнікі «грамадскасці».

Сярод усіх тэрытарыяльных камісій Гомельскай вобласці пазначылі пасады прадстаўнікоў «грамадскасці» толькі Петрыкаўская, Лоеўская і Добрушская раённыя камісіі.

Напрыклад, у склад Петрыкаўскай раённай камісіі ўвайшлі намеснік старшыні райвыканкаму, начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай працы райвыканкаму, загадчыца аддзяленнем тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва (вылучаная ад Беларускага саюза жанчын), начальнік раённай выратавальнай станцыі «Таварыства выратавання на водах», начальнік аддзела кадраў раённай бальніцы, галоўны эканаміст райжылкамгасу, а таксама галоўныя бухгалтары БРСМ і лясгасу. Рытарычнае пытанне: ці з'яўляюцца ўсе гэтыя грамадзяне дзяржаўнымі служачымі?

У Лоеўскую раённую камісію ўвайшлі па традыцыі начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай працы райвыканкаму (вылучаная прафсаюзам), начальнік аддзелу эканомікі райвыканкаму (вылучаная «Белай Руссю»), намеснік начальніка РАНС (раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях), начальнік раённага вузла паштовай сувязі, супрацоўніца раённай газеты, архівіст архіву райвыканкаму.

У Добрушскую раённую камісію ўвайшлі начальнік арганізацыйна-кадравага аддзелу райвыканкаму, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкаму, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дырэктар раённага Палацу культуры, намеснік галоўнага ўрача раённай бальніцы, спецыяліст аддзелу ЖКГ райвыканкаму, супрацоўнік аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкаму, начальнік аддзелу кадраў і старшыня прафкаму папяровай фабрыкі «Герой працы». Неяк у Добрушскую раённую камісію трапіў слесар па рамонту кацельных. Напэўна, гэта адзіны «рабацяга», які стаў членам тэрытарыяльнай камісіі ў Гомельскай вобласці.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international