viasna on patreon

Гістарычная спадчына Віцебску нішчыцца пад покрывам цемры

2007 2007-05-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працягваюцца земляныя працы на плошчы Свабоды ў Віцебску. 12 траўня, нягледзячы на прадпісанне загадчыка аддзела культуры аблвыканкама Ніны Сулецкай спыніць усялякую дзейнасць на месцы, дзе раней стаяў комплекс будынкаў СвятаМікалаеўскага сабора, катлаван значна пашырылі — ён сягае каля 7 метраў у даўжыню, 5 метраў у шырыню і мае глыбіню да 2 метраў.

Паводле слоў спадарыні Сулецкай, пракладку камунікацый на тэрыторыі плошчы Свабоды для будучага моладзевага забаўляльнага цэнтра замовіў «Віцебскводаканалу» гарадскі выканаўчы камітэт Віцебска. Аднак, паколькі працы адбываюцца на тэрыторыі, дзе могуць быць рэшткі пабудоў яшчэ з 12 стагодзьдзя, патрэбнае ўзгадненне інстытутам гісторыі Акадэміі навук. Выканаўцы такога дазволу не маюць, аб чым Ніна Сулецкая ды іншыя адказныя асобы склалі пратакол, засведчыўшы факты парушэння закону пра ахову гістарычнай спадчыны.

Парэшткі будынкаў, якія вымаюцца зпад зямлі экскаватарамі вывозяцца ў не вядомым накірунку. Такім чынам знішчаюцца артэфакты, якія маюць бясспрэчную археалагічную каштоўнасць, і наносіцца непапраўныя страты гістарычным аб’ектам, паведамляюць "Народныя навіны Віцебску".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства