8 таўня Міністэрства юстыцыі зарэгістравала змяненні і дапаўненні ў статут грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК)

2007 2007-05-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выдадзена пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі гэтага грамадскага аб’яднання. Пра гэта БелаПАН паведаміў член савета БХК Гары Паганяйла.

Паводле яго слоў, цяперашняя рэдакцыя статута прыведзена ў адпаведнасць з нормамі дзейнага заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях. У назву аб’яднання ўнесена ўказанне на характар яго дзейнасці — рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне «Беларускі Хельсінкскі камітэт».

Мэтай РПГА «БХК» з’яўляецца абарона ў Беларусі правоў чалавека, гарантаваных Канстытуцыяй краіны, дзейным заканадаўствам, дэклараваных Хельсінкскімі пагадненнямі, іншымі міжнароднымі дагаворамі аб правах чалавека, а таксама інфармаванне грамадскасці аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і свеце.

Аб’яднанне захавала права абараняць ва ўстаноўленым законам парадку правы і законныя інтарэсы асоб, якія лічаць, што іх правы парушаны і якія звярнуліся ў РПГА «БХК», у судах, дзяржаўных, гаспадарчых, грамадскіх органах і арганізацыях.

Варта зазначыць, што на чарговым пасяджэнні савета БХК была задаволена заява Г.Паганяйлы аб яго адстаўцы з пасады намесніка старшыні. Ён будзе кіраваць прававой камісіяй БХК. Выканаўцам абавязкаў намесніка старшыні абраны Алег Гулак. Выканаўчым дырэктарам БХК прызначана Таццяна Гацура.

«Мне не проста надакучыла быць намеснікам старшыні БХК, — пракаментаваў БелаПАН сваё пакіданне гэтай пасады Г.Паганяйла. — Наспела гістарычная неабходнасць рыхтаваць сабе замену, далучаць да кіраўніцтва нашым аб’яднаннем моладзь. Вось я і вырашыў, што пачну з сябе». Пры гэтым вядомы юрыст зазначыў, што без працы ён не застанецца. «Наша юрыдычная камісія будзе займацца тым, чым заўсёды займаецца. Гэта юрыдычнае суправаджэнне спраў; прыём грамадзян у грамадскай прыёмнай; юрыдычная і прававая падтрымка грамадзян у судах; прававыя маніторынгі, прычым не толькі парушэнняў правоў чалавека, але і дзейнасці судоў, пракуратуры, міліцыі, пенітэнцыярнай сістэмы; падрыхтоўка зваротаў у Канстытуцыйны суд, сусветныя праваабарончыя арганізацыі. <...> Пры цяперашнім аўтарытарным рэжыме ў нас працы, на жаль, менш не становіцца і станавіцца, на мой погляд, не будзе», — сказаў Г.Паганяйла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international