viasna on patreon

Рэкорды Гродзеншчыны: 660 за 15 хвілін

2014 2014-01-04T22:33:35+0300 2014-01-04T22:33:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybarchyucastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   4 студзеня ў Гродзенскім аблвыканкаме на паседжанні, якое вёў старшыня гэтай структуры Уладзімір Краўцоў, былі сфармаваныя склады 60 акруговых камісій па выбарах дэпутатаў абласнога Савета. У кожную з камісій было ўключана па 11 чалавек. Фармаванне іх складу заняло ўсяго 15 хвілін. Зразумела, што пры такім падыходзе кандыдатуры ажно 660 сябраў камісій не абмяркоўваліся. З дэмакратычных партый толькі абласная структура Беларускай партыі левых Справядлівы свет вылучыла ў склад акруговых камісій 18 сваіх прадстаўнікоў. Паводле папярэдніх дадзеных, у склад камісій уключаны толькі адзін яе прадстаўнік.

   З іншых дэмакратычных рэгіянальных філій партый, якія актыўна ўдзельнічалі ў папярэдніх выбарчых кампаніях, Аб’яднаная грамадзянская партыя і Партыя БНФ у склад акруговых камісій зараз не вылучалі сваіх сябраў, партыя ж Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада не бярэ ўдзелу ў гэтай выбарчай кампаніі.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства