Бабруйск: у складзе гарадской камісіі -- усе знаёмыя асобы

2014 2014-01-04T13:28:08+0300 2014-01-04T13:28:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ahitacyja_vybary12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У склад гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў гарсавета па традыцыі ўвайшлі ўсе знаёмыя асобы - чыноўнікі, начальнікі і сябры праўладных структур. Бальшыня з іх уваходзілі ў камісіі падчас усіх апошніх выбараў. Па традыцыі, сайт гарвыканкама не паведамляе месцы працы новаабраных сябраў камісіі, указана толькі прыналежнасць некаторых да пэўных партый і арганізацый. 

Першая ў спісе 13-ці - дырэктар краязнаўчага музея Наталля Арцёмчык. Як і падчас выбараў 2010 года, яна вылучаная прафсаюзам работнікаў культуры. Вядомая заклікамі галасаваць "за стабільнасць і росквіт".

Сяргей Біткін - у мінулым ідэолаг, а зараз начальнік арганізацыйна-кадравай работы гарвыканкама, зноў вылучаны грамадзянамі шляхам падачы заявы. Уладзімір Вяткін - нязменны, шматгадовы старшыня выбарчых камісій, так жа трывіяльна вылучаны ад "Белай Русі", у якой старшынствуе. 

Віктар Гарбанёў, вылучаны грамадзянамі, на ўсіх апошніх выбарах быў старшынём выбарчай камісіі Першамайскага раёна. Яўген Кушнароў, галоўны спецыяліст гарадскога савета дэпутатаў, быў сакратаром гарадской выбарчай камісіі падчас мясцовых выбараў 2010 года, зноў вылучаны грамадзянамі.

Сярод навічкоў Анатоль Нартымаў, які прадстаўляе аб'яднанне ветэранаў, Ларыса Рудкоўская, начальнік юрыдычнага аддзела гарвыканкама -- яна вылучаная ад грамадзян. 

Ганна Рабенка паспела засвяціцца ў складзе камісіі падчас парламенцкіх выбараў, яна другі сакратар гаркаму БРСМ і самая маладая сябра камісіі, ёй крыху за 20. Вылучалася пленумам сваёй арганізацыі. Юрый Себруковіч прадстаўляе партыю працы і справядлівасці, а працуе ў аддзеле ідэалогіі гарвыканкама. 

Ганна Скрыган вылучалася ад "Беларускага саюза жанчын", яна працуе намеснікам дырэктара мясакамбіната па ідэалогіі і кадрах. 

Алег Смірноў, начальнік аддзела кадраў сістэмы аховы здароўя, вылучаўся ад грамадзян. Ён уваходзіў у склад камісіі Першамайскага раёна на парламенцкіх выбарах, разам з Сяргеем Сарокіным, які таксама вылучаўся ад грамадзян.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international