Баранавічы: супрацоўнік міліцыі ўзяў тлумачэнне ў Мікалая Чарнавуса адносна пікету супраць карупцыі

2014 2014-01-04T07:11:40+0300 2014-01-04T07:11:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-piket-novy-god-karupc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да індывідуальнага прадпрымальніка і актывіста Мікалая Чарнавуса, які працуе на Цэнтральным каапрынку, завітаў участковы міліцыянер. Супрацоўнік міліцыі ўзяў тлумачэнне ў грамадскага актывіста наконт несанкцыянаванага пікету супраць карупцыі, які прайшоў у гарадскім парку 26 снежня. У гэтым адзіночным пікеце арганізатар у адзенні Дзеда Мароза трымаў у руках плакат “Старшыні Дзічкоўскі, Язубец – непатапляемыя. Старшыня аблвыканкама Сумар абмануў Прэзідэнта. Карупцыянер у парламенце. Ганьба!!!”

Мікалай Чарнавус адмаўляе свой удзел у пікеце і ўпэўнены, што да суда справа не дойдзе, бо мясцовыя чыноўнікі не зацікаўлены ў раздуванні карупцыйнага скандала, у якім замешаны першыя асобы горада і раёна.

У Баранавічах ходзяць размовы, што старшыня гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі і райвыканкама Мікалай Язубец былі замешаны ў растраце бюджэтных грошай на адпачынкі ў Эміратах і ў іншых карупцыйных справах. Але да крымінальнай адказнасці не былі прыцягнуты. Віктар Дзічкоўскі стаў дырэктарам завода жалезабетонных канструкцый, а Мікалай Язубец – дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international