Бяроза: Сябра Партыі БНФ застаўся за бартом выбарчай камісіі

2014 2014-01-02T23:27:08+0300 2014-01-02T23:27:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Бярозаўскага раёна адмовіў грамадзянам у задавальненні скаргі на адмову ва ўключэнні ў склад раённай выбарчай камісіі сябра Партыі БНФ Ігара Меншыкава.

На судзе прысутнічаў прадстаўнік райвыканкама -- юрыст Яўген Кашталян, які сам абраны ў выбарчую камісію, і пракурор Бярозаўскага раёна Даніла Дзярабін.

Па словах Яўгена Кашталяна, камісія сфармавана законна: у ёй прысутнічаюць і прадстаўнікі партый, і грамадскіх арганізацый, і ад працоўных калектываў, і шляхам збору подпісаў у патрэбнай прапорцыі.

Але ні суддзя, ні пракурор не звярнулі ўвагі на той факт, што ў выніку гэтых “правільных” прапорцый у камісіі не засталося ніводнага прадстаўніка ад апазіцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international