У Шклоўскім райсавеце будзе 35 дэпутатаў

2014 2014-01-02T23:20:44+0300 2014-01-02T23:20:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шклоўская раённая выбарчая камісія прыняла рашэнне аб стварэнні 35 выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Шклоўскага раённага Савета 27-га склікання. Адпаведнае рашэнне было апублікаванае ў раённай газеце “Ударны фронт” (№101 ад 31 снежня 2013 года).

Колькасць выбаршчыкаў у кожнай выбарчай акругі складае ад 565 да 659 выбаршчыкаў.

Нагадаем, што раней у склад Шклоўскага райсавета папярэдніх скліканняў абіралася па 40 дэпутатаў. Зараз колькасць народных абраннікаў паменшыцца на пяць чалавек.

У склад створанай на сумесным пасяджэнні Шклоўскага райвыканкама і прэзідыўма раённага Савета дэпутатаў раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета ўвайшло 13 чалавек, большасць з якіх працуюць у ўстановах бюджэтнай сферы. Старшынёй выбарчай камісіі абраны Аляксандр Гурынаў, які вылучаўся ў яе склад ад выбаршчыкаў шляхам падачы заяў. Аляксандр Гурынаў працуе старшынёй Шклоўскага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Намеснікам старшыні Шклоўскай раённай камісіі абраная вылучэнка ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Галіна Марфель, якая працуе дырэктарам УА “Шклоўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №12”.

Абсалютная большасць чальцоў Шклоўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў раней неаднаразова ўдзельнічала ў выбарах розных узроўняў у якасці чальцоў выбарчых камісій.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international