Старшыня Брэсцкага абласнога суда не задаволіў скаргу грамадскага актывіста

2014 2014-01-02T12:15:18+0300 2014-01-02T12:15:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/syryca-viktar-sud-milavidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 2 студзеня атрымаў ліст з Брэсцкага абласнога суда за подпісам старшыні суда Тамары Сучок, у якім паведамляецца аб адмове ў задавальненні скаргі па справе Мілавідскага фэсту. Нагадаем, што пастановай суддзі Кацярыны Груда ад 31.07.2013г. Віктар Сырыца быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП, і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь за падрыхтоўку і арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў Мілавідах 2 чэрвеня 2013 года.

Віктар Сырыца лічыць дадзенае рашэнне незаконным па прычыне аднабокага і неаб’ектыўнага высвятлення акалічнасцяў адміністрацыйнага правапарушэння, таму і звярнуўся да старшыні абласнога суда.

– Заўсёды нейкая надзея ёсць, але за апошнія 20 гадоў такога не было, каб старшыня абласнога суда адмяніў рашэнні Баранавіцкага гарадскога суда ці Брэсцкага абласнога суда. У мяне вельмі моцныя аргументы, але суд чамусьці абапіраецца толькі на паказанні маёра Куляшова, супрацоўніка Баранавіцкага раённага аддзела ўнутраных спраў. Суд першай інстанцыі і Брэсцкі абласны суд, а таксама і старшыня суда зусім не прымаюць да ўвагі акт, які падпісалі дзевяць чалавек і пісьмовыя тлумачэнні Уладзіміра Гундара, Рыгора Макарэвіча, Вячаслава Болбата, Галіны Ярашэвіч, Сяргея Гоўшы, Анжалікі Камбалавай, якія былі ўдзельнікамі вандроўкі на афіцыйнае свята ў Мілавіды 2 чэрвеня і жадалі даць паказанні ў судзе, – адзначыў грамадскі актывіст.

Віктар Сырыца мае намер скардзіцца ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international