Незалежных адвакатаў і судзьдзяў у Беларусі няма, — праваабаронцы

2013 2013-12-30T07:59:12+0300 2013-12-30T07:59:12+0300 be

Установа «Плятформа інавэйшан» прэзентавала другую штогадовую маніторынгавую справаздачу «Захаваннье ў Рэспубліцы Беларусь нормаў міжнароднага і нацыянальнага права ў сфэрах свабоды ажыцьцяўлення адвакацкай дзейнасьці, дасудовага перасьледу, арышту і затрыманьня, выканання мераў крымінальнай адказнасьці ў месцах пазбаўленьня і абмежаваньня волі, а таксама грамадзкага кантролю за выкананьнем правоў зьняволеных у 2012 — 2013 гг.», паведамляе прэсавая служба арганізацыі.

Праваабаронцы падкрэсьлілі адсутнасьць незалежнасьці адвакатаў і судзьдзяў, зь іх поўнай залежнасьцю ад органаў выканаўчай улады:

— Фактычна Закон «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь» , які ўступіў у сілу 6 красавіка 2012 г, пазбавіў адвакатаў нават прывіднай надзеі на незалежнасьць, — пракамэнтаваўАндрэй Бандарэнка, — сёньня адвакаты залежаць ад Міністэрства юстыцыі, якое валодае правам ня толькі выносіць спагнаньні і папярэджаньні адвакатам, але і практычна цалкам рэгуляваць адвакацкую дзейнасьць. Калі ўжо Мінюст надзелены правам рэгуляваньня Правілаў прафэсійнай этыкі адваката ў Беларусі, то можна адкрыта канстатаваць, што незалежнай адвакатуры ў краіне няма.

Як гаворыцца ў справаздачы, яшчэ больш праблемная сытуацыя назіраецца ў судах. Кандыдатаў на судзейскія пасады прапаноўваюць сумесна Міністар юстыцыі і Старшыня Вярхоўнага суда. Прызначэньне на пасаду судзьдзяў робіць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, які валодае паўнамоцтвамі і меркаваньні сьцьвярджаць ці адкідваць любога вылучанага кандыдата. Тая акалічнасьць, што Міністар юстыцыі і Старшыня Вярхоўнага суда самі прызначаюцца Прэзыдэнтам, азначае, што апошняму належыць поўны кантроль над усімі аспэктамі прызначэньня судзьдзяў.

У справаздачы ўвага надаецца фактам катаваньняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжаньне з грамадзянамі ў раённых аддзелах унутраных справаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international