viasna on patreon

На беларуска-польскай мяжы ў Брузгах затрымалі Алеся Зарэмбюка і грамадзяніна Эквадора

2007 2007-05-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 траўня на кантрольна-прапускным пункце беларуска-польскай мяжы "Брузгі" на тры гадзіны затрымалі грамадзкага актывіста з Мастоў Алеся Зарэмбюка.

Алесь Зарэмбюк накіроўваўся ў Польшчу ў якасьці пасажыра аўтамабіля. Ён зьяўляецца студэнтам вышэйшай школы адміністрацыі ў Беластоку. Зарэмбюк перакананы, што яго запынілі пасьля таго, калі службовец прагледзеў так званыя сьпісы нядобранадзейных. Актывіста пратрымалі на мяжы тры гадзіны і пасьля асабістага дагляду выдалі копію акту часовага затрыманьня.

У пятніцу ўвечары дзьве гадзіны на тым жа пункце "Брузгі" пратрымалі рэйсавы аўтобус "Беласток-Горадня" з-за выхадца з Эквадору Хуліо Фрэдзі Мэдзіета, які ўжо 20 гадоў жыве ў Менску і мае дакумэнт сталага пражываньня ў Беларусі з менскай прапіскай. Як паведаміў Рацыі спадар Мэдзіета, яго дапытвалі ў памяшканьні, дзе знаходзіліся яшчэ шэсьць затрыманых беларускімі памежнікамі грамадзянаў Польшчы. Службовец запытаў Мэдзіету, чаму ён вяртаецца ў Беларусь менавіта ў гэтыя часы, што выклікала зьдзіўленьне эквадорца. Пасьля ён абмяркоўваў з пасажырамі аўтобуса пытаньне: "Што зараз за часы на Беларусі?" Службовец таксама запытаў, чаму Мэдзіета ўжо 20 гадоў не жадае атрымаць беларускі пашпарт. Але Мэдзіета працуе ў турыстычным бізнэсе, што патрабуе шмат паездак у краіны Эўразьвязу. Зь беларускім пашпартам ён ня змог бы гэтак свабодна падарожнічаць, як робіць з пашпартам экзатычнага Эквадору.

Дарэчы, каб мець від на жыхарства ў Беларусі, Хуліо Фрэдзі Мэдзіета штогод трэба заплаціць тры базавыя велічыні ды 70 эўра за беларускую візу. паведамляе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства