Падчас "Стоп-падатку" ў Гародні затрыманы актывіст МХД Мікола Верамеенка

2013 2013-12-28T12:35:50+0300 2013-12-28T12:35:50+0300 be

Падчас акцыі "Стоп-падатак 2” у Гародні быў затрыманы актывіст Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Мікола Верамеенка. Хлопца павезлі ў пастарунак.

 "Яго спачатку спынілі і звінавацілі літаральна ў тым, што "ён праехаў у адным і тым жа месцы тры разы”. Пасля, калі ён запытаўся, на якой падставе яго затрымліюць, адказалі, што машына знаходзіцца ў вышуку і трэба пад’ехаць у Гарадзенскую ДАІ", - паведаміў "Радыё Рацыя"бацька затрыманага, актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргей Верамеенка.

 Мікалая Верамеенку пратрымалі тры гадзіны, як і абяцалі. Перад вызваленнем ён запатрабаваў, каб міліцыянты зрабілі запіс у пратаколе, што яго аўтамабіль не ўдзельнічаў ні ў якім ДТЗ і не знаходзіцца ў вышуку.

 "Затрымліваў машыну інспектар Грыцкевіч, неспяшаўся складаць пратакол інспектар Дзядзюшка", - адзначыў Сяргей Верамеенка прэсавай службе БХД.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international