Пасля звароту праваабаронцы Брэсцкі гарвыканкам намераны ўнесці змены ў рашэнне аб правядзенні масавых мерапрыемстваў

2013 2013-12-28T11:10:43+0300 2013-12-28T11:10:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin-ekalog.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Вялічкін

Уладзімір Вялічкін

10 снежня праваабаронца Уладзімір Вялічкін звярнуўся ў Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт да намесніка старшыні гарвыканкаму Барысюка Г.І. з просьбай устраніць супярэчнасці, якія ўтрымліваюцца ў прававых актах, рэгламентуючых парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Падставай да звароту паслужылі абставіны падрыхтоўкі і правядзеняня пікета, прысвечанага 65-ай гадавіне Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Падчас падрыхтоўкі выявілася, што выкананне рашэння Брэсцкага гарвыканкама № 1210 ад 30 чэвеня 2011 у частцы падпункта 5.1 -- заключэнне дамовы з “аддзеламі ўнутраных спраў адміністрацый раёнаў горада Брэста па месцы правядзення масавага мерапрыемства па ахове грамадскага парадку падчас правядзення мерапрыемства” -- немагчымае. Яно супярэчыць п.п. 5-8 Пастановы Савета міністраў РБ ад 05.03.2012 № 207, дзе сказана: “мясцовы выканаўчы і распараджальны орган напрацягу аднаго дня з моманту рэгістрацыі заявы на правядзеньне масавага мерапрыемства накіроўвае яго копію ў тэрытарыяльны орган ўнутраных спраў (далей - ОУС) для разгляду пытанняў, якія звязаны з аховай грамадскага парадку і забеспячэннем грамадскай бяспекі, і выпрацоўкі адпаведных прапаноў”.

Уладзімірі Вялічкін папрасіў намесніка старшыні прапанаваць старшыні Брэсцкага гарвыканкаму выключыць з пункта 5 адпаведнага рашэння гарвыканкаму падпункт 5.1, які супярэчыць палажэнням Пастановы Савета міністраў.

Неўзабаве з гарвыканкаму за подпісам кіраўніка справамі В.В. Чарнова быў атрыманы адказ, датаваны 23 снежня 2013 за № 35-1/321Л: “Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэтам падрыхтаваны праект рашэньня “Аб унясенні зменаў у рашэнне Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта ад 30 чэрвеня 2011 г. № 1210”, якім прадугледжана з пункта 5 прыбраць пункт 5.1.”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international