У Віцебскую абласную камісію ўключаны прадстаўнік партыі "Справядлівы свет"

2013 2013-12-27T18:22:20+0300 2013-12-27T18:22:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitebsk2-farmavanne-ablkamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У абласную выбачую камісію ўключаны 13 членаў з 17 прэтэндэнтаў. Ахвотныя вылучаліся ад партый і грамадскіх аб'яднанняў (10 чалавек), ад грамадзян шляхам падачы заяваў (6 чалавек), ад працоўных калектываў (1 чалавек).

Прадстаўнік Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", старшыня абласной партыйнай арганізацыі Мікалай Селівашка будзе адзіным з ліку віцебскіх дэмакратаў. Намесніка старшыні абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Смолікава ў камісію не ўключылі. Як не ўключылі і праваабаронцу Паўла Левінава, які вылучаўся шляхам падачы заяваў грамадзян.

Апрача Мікалая Селівашкі з партыйцаў у склад абласной выбарчай камісіі ўключаны прадстаўнікі ЛДП, КПБ, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Некалькі чалавек прадстаўляюць грамадскія структуры -- РГА “Белая Русь”, ГА “БРСМ”, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, ГА "Беларускі саюз жанчын", прафсаюзных арганізацый. Рашэнне па фарміраванні камісіі было прынята 26 снежня, першае арганізацыйнае пасяджэнне абласной выбарчай камісіі прайшло 27 снежня.

Паводле старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Косінца, гэтыя выбары пройдуць у год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў перыяд падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі, і таму "неабходна правесці выбарчую кампанію на самым высокім арганізацыйным узроўні, галосна і дэмакратычна".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international