У Бярозе раённую тэрытарыяльную выбарчую камісію стварылі за няпоўныя 6 хвілін

2013 2013-12-27T18:11:35+0300 2013-12-27T18:11:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vykankamauskaje.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома з выступу начальніка аддзела арганізацыйна- кадравай працы Віталя Мшара, у райвыканкам паступілі дакументы ад 18 чалавек, у склад камісіі абрана 13. Гэта, як сказаў старшыня райвыканкама Юрый Наркевіч, людзі з вопытам працы, бо ў камісіі трэба працаваць.

У камісію трапілі ўсе правераныя і надзейныя кадры: ад Савета ветэранаў, Фонда міру, “Белай Русі”, БРСМ, Саюза жанчын па 1-м прадстаўніку, ад Кампартыі -- 1, астатнія шляхам збору подпісаў і ад працоўных калектываў.

Ад апазіцыі быў накіраваны адзін чалавек шляхам збору подпісаў, паколькі раённая суполка Партыі БНФ не зарэгістравана, але ў дакументах было пазначана, што Ігар Меншыкаў – сябра Партыі БНФ. З гэтым прэтэндэнтам Бярозаўскі райвыканкам рызыкаваць не стаў.

Азнаёміцца з дакументамі вылучэння ці з месцамі працы сябраў камісіі адразу па заканчэнні паседжання прадстаўніку ад БХК Тамары Шчапёткінай не ўдалося. Ёй было прапанавана напісаць заяву, і калі старшыня райвыканкама дазволіць, то, па словах Вітал Мшара, гэта будзе магчыма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international