Магілёўшчына: У складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій прадстаўнікоў апазіцыі няма

2013 2013-12-27T17:45:53+0300 2013-12-27T17:45:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magileuski-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тым часам магілёўскія дэмакраты вылучалі ў склад Магілёўскай абласной выбарчай камісіі двух чалавек, а ў склад Магілёўскай гарадской выбарчай камісіі – аднаго.

Сіуацыю каментуе праваабаронца Барыс Бухель:

“У абласную выбарчую камісію не ўключылі актывіста Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандра Козіна і актывіста Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзіміра Парфёнава. Прычыны неўключэння абсалютна надуманыя і невытлумачальныя –  проста не адпавядаюць патрабаванням кандыдатаў. Цікава ведаць, кім трэба быць, каб увайсці ў склад гэтай камісіі, тым больш, што Уладзімір Парфёнаў ужо прымаў удзел у працы выбарчай камісіі”.

Барыс Бухель адзначае, што сёння, 27 снежня, адбылося сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў і Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, на якім была ўтвораная Магілёўская гарадская камісія па выбарах дэпутатаў Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання.

“Камісія была сфармавана цягам 10 хвілін. Было відавочна, што кандыдатуры ўжо былі загадзя ўзгоднены, і таму пасяджэнне чыноўнікаў і дэпутатаў мела выключна фармальны характар. Гэтым разам у склад выбарчай камісіі не быў уключаны прадстаўнік Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” прафесар Валеры Беразіенка. Не быў ён уключаны па “прафесійна-дзелавых і узроставых фактархм”. Верагодна, чыноўнікам не спадабалася, што мінулы раз, будучы ў складзе акруговай выбарчай камісіі, Беразіенка адмовіўся падпісваць выніковы пратаколі”, - гаворыць Барыс Бухель.   

Трэба адзначыць, што праваабаронцы Барыс Бухель, Аляксей Колчын і Віктар Болдзін без перашкод здолелі назіраць за фарміраваннем Магілёўскай гарадской выбарчай камісіі і былі загадзя запрошаны на дадзенае пасяджэнне. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international