Прадстаўнікі апазіцыйных партый не трапілі ў склад Гомельскай абласной выбарчай камісіі

2013 2013-12-27T17:41:41+0300 2013-12-27T17:41:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 снежня адбылося сумеснае паседжанне Гомельскага аблвыканкаму і аблсавету дэпутатаў па фарміраванні абласной выбарчай камісіі. На паседжанні прысутнічаў сябра БХК Віктар Адзіночанка. Па яго словах, паседжанне доўжылася 15 хвілін і 48 секунд. Партыя «Справядлівы свет» і АГП вылучылі ў склад камісіі па аднаму прадстаўніку, але яны не былі ўключаны. Падставай для ўключэння ў склад камісіі называўся папярэдні досвед працы ў такіх камісіях.

На 13 месцаў у абласной выбарчай камісіі былі вылучаны 23 чалавекі, 4 – працоўнымі калектывамі, 8 – грамадзянамі, 11 – палітычнымі партыямі і грамадскімі аб'яднаннямі.

Уключылі ў склад камісіі 10 прадстаўнікоў ад партый і грамадскіх арганізацый кшталту БРСМ, Беларускага саюзу журналістаў, Камуністычнай партыі Беларусі, Партыі працы і справядлівасці, ветэранаў, Саюзу юрыстаў, прафсаюзаў, траіх прадстаўнікоў ад працоўных калектываў і дваіх – ад грамадзян.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international