Гродзеншчына: у тэрытарыяльныя камісіі прадстаўнікоў апазіцыі не ўключылі

2013 2013-12-27T12:12:48+0300 2013-12-27T12:12:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Фарміраванне Гродненскай гарадской і абласной выбарчых камісій прайшло 27 снежня без усялякіх нечаканасцяў і сенсацый, адзначаюць праваабаронцы Раман Юргель і Віктар Сазонаў.

   Паседжанне па фарміраванні гарадской выбарчай камісіі вёў старшыня гарвыканкаму Андрэй Худык. У яе склад было вылучана 22 чалавекі, 9 з якіх былі адразу “адсеяны”. Галасаванне па правераных ранейшымі гадамі кандыдатурах ад улады вялося персанальна. У выніку камісія сфарміраваная з 13 чалавек. Вылучэнцы ад дэмакратычных партый Максім Губарэвіч (Партыя БНФ), Аляксандра Васілевіч (АГП), Іосіф Нячай (БПЛ “Справядлівы свет”) у камісію не патрапілі. Адзіная асаблівасць гэтай выбарчай кампаніі – камісія будзе размяшчацца не ў будынку гарвыканкаму, а ў корпусе дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.

   На паседжанні ў аблвыканкаме, якое вёў нядаўна прызначаны старшынём гэтай структуры выканаўчай улады Уладзімір Краўцоў, была сфарміравана абласная камісія. Пачаткова туды была вылучана 21 кандыдатура, з якіх чыноўнікамі былі адабраныя 13. Менавіта па іх кандыдатурах і праходзіла персанальнае галасаванне – па ўсіх 13 усе прагаласавалі “за”, аніводны з прысутных чыноўнікаў не ўстрымаўся ці прагаласаваў супраць. Прадстаўнікі дэмакратычных партый Віктар Какарэка (АГП) і Павал Станеўскі (“Справядлівы свет”) не былі ўключаны ў спіс для галасавання і адпаведна ў камісію не патрапілі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international