Баранавіцкая гарадская камісія створана за 4 хвіліны

2013 2013-12-27T11:46:02+0300 2013-12-27T11:46:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая гарадская выбарчая камісія складаецца з 13 сяброў: 2 партыйцы і 5 ад грамадскіх арганізацый, 3 ад працоўных калектываў і 3 шляхам збору подпісаў, а персанальны склад зацверджаны сёння, 27 снежня, на сумесным пасяджэнні Баранавіцкага гарвыканкама і прэзідыўма гарадскога савета дэпутатаў.

Гарадская выбарчая камісія сфармавана ў максімальным складзе: 5 чалавек прадстаўляюць грамадскія аб’яднанні (“Белая Русь”, Беларускі саюз жанчын, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, Беларускі саюз афіцэраў, саюз ветэранаў вайны ў Афганістане), 2 сябра палітычных партый (“Справядлівы свет”, КПБ), 3 прадстаўнікі працоўных калектываў і 3-е грамадзян, вылучаныя шляхам збору подпісаў.

На сумесным пасяджэнні Баранавіцкага гарвыканкама і прэзідыўма гарадскога савета дэпутатаў колькасць усіх пададзеных кандыдатур у склад гарадской камісіі не агалошвалася, а зацверджаныя кандыдатуры не абмяркоўваліся.

Пасяджэнне цягнулася каля 4-х хвілінаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international