Жодзіна: зменаў у фармаванні гарадзкой камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў не адбылося

2013 2013-12-27T09:51:01+0300 2013-12-27T09:52:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhodzina-vybary-2013-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паседжанне па фарміраванні Жодзінскай раённай выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Паседжанне па фарміраванні Жодзінскай раённай выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

На агульным паседжанні прэзыдыумаў Жодзінскага гарадзкога Савета дэпутатаў і Жодзінскага выканаўчага камітэту 26 снежня адбылося паседжанне па фармаванні раённай выбарчай камісіі і зацверджанне кандыдатур у склад Жодзінскай гарадзкой камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Як паведамляе праваабаронца Алесь Лапіцкі,  які быў вылучаны на паседжанне па фармаванні органамі ўлады Жодзінскай гарадзкой камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, былі выяўленыя парушэнні дэмакратычнай працэдуры пры вылучэнні і зацьверджанні кандыдатур у склад Жодзінскай гарадзкой камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. У выніку ў Жодзінскую камісію зноў трапілі ўжо здаўна працуючыя ў ёй асобы, вядомыя прадстаўнікі выканаўчай улады, службоўцы, цалкам залежныя й падпарадкаваныя выканкаму, лаяльныя да уладаў асобы, а таксама прадстаўнікі праўладных грамадскіх структур і палітычных партый: БРСМ, "Белая Русь", БСЖ, Чырвоны Крыж, КПБ, прафсаюзу работнікаў адукацыі.     

Алесь Лапіцкі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international