Салігорск: працэдура ўтварэння тэрытарыяльнай выбарчай камісіі засталася таямніцай

2013 2013-12-27T07:04:59+0300 2013-12-27T07:04:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spisy_vybarcy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябру БХК Леаніду Мархотка ўдалося патрапіць на паседжанне па ўтварэнні Салігорскай раённай выбарчай камісіі, аднак прынцып яе фармавання і прозвішчы абраных членаў камісіі для грамадскасці засталіся таямніцай.

Паводле Леаніда Мархоткі, афіцыйны зварот БХК аб яго накіравнні ў якасці назіральніка на згаданае паседжанне быў дасланы салігорскім уладам яшчэ 20 снежня, аднак атрымаць дазвол яму ўдалося толькі пасля асабістага наведвання райвыканкаму раніцай 26 снежня. Як вынікала з атрыманага адказу, сумеснае паседжанне Салігорскага раённага выканаўчага камітэту і Прэзідыюма Салігорскага раённага Савета дэпутатаў па ўтварэнні Салігорскай раённай выбарчай камісіі было прызначана на 16 гадзін гэтага ж дня.

Паседжанне адкрыў старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі. Ён назваў лічбу ў 15 прадстаўнікоў, нібыта вылучаных у склад выбаркаму ад палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і шляхам збору подпісаў. Пры гэтым ні воднага прозвішча і ніводнай арганізацыі агучана не было.

Старшыня Савету дэпутатаў Лідзія Клішэвіч паведаміла, што загаддя ўжо быў сфармаваны канчатковы спіс з 13 прадстаўнікоў, якія першымі падалі свае дакументы аб вылучэнні ў склад камісіі. За гэты спіс адзінагалосна і было прагаласавана. Агулам паседжанне заняло не больш за 12 хвілін з улікам навагодняга віншавання ўсіх прысутных Аляксандрам Рымашэўскім. Па сутнасці, гэта было не паседжанне па ўтварэнні Салігорскай раённай выбарчай камісіі, а паседжанне па галасаванні за ўжо папярэдне ўтвораную камісію. Цікавай падаецца і тая акалічнасць, што прысутны ў якасці назіральніка пракурор Салігорскага раёна Алег Аўдзей падчас паседжання знаходзіўся не ў месцы, адведзеным для назіральнікаў, а сярод выканкамаўскіх работнікаў, якія займаліся арганізацыяй паседжання.

Адразу пасля завяршэння паседжання прадстаўнік БХК Леанід Мархотка ў адпаведнасці з замацаваным у Выбарчым кодэксе прынцыпам адкрытасці і галоснасці папрасіў агледзець ды зрабіць фотакопіі пратаколаў па вылучанэнні прадстаўнікоў у камісію.

- З падачы Лідзіі Клішэвіч старшыня райвыканкаму заявіў, што ўся даступная інфармацыя будзе апублікавана ў газеце. Давялося ўступіць у дыскусію. Не знайшоўшы законнай падставы для абгрунтавання такой сакрэтнасці тут і цяпер, спадар Рымашэўскі загадаў сваім падначаленным паказаць мне тыя пратаколы, - кажа праваабаронца БХК.

Выконваць загад старшыні райвыканкаму ўзяліся кіраўніца Аддзела арганізацыйна-кадравай працы райвыканкаму, начальнік юрыдычнага аддзелу Аляксей Страпко ды галоўны выканкамаўскі ідэолаг раёна Мікалай Маскевіч.

- На жаль, уяўленне пра адкрытасць і галоснасць выбарчага працэсу ў нашых чыноўнікаў сваеасаблівае. Спадарыня Чыгір пратаколы мне паказала, але зрабіла гэта “веерам” на адлегласці паўтары метраў ды трасучы іх у руках. Візуальна падавалася, што яна трымае 5 ці 6 аркушаў. Пасля пытання, ці ёсць там наогул 15 пратаколаў яна іх хуценька склала ў адну роўную стопачку, - распавядае Леанід Мархотка. - Юрыст Страпко наогул пачаў цікавіцца, дзе гэткая магчымасць для назіральнікаў прапісана ў заканадаўстве. Прыйшлося ласкава накіраваць яго ў бок адвакацкай канторы па платныя кансультацыі. Дайшло да абсурда, бо пачалі мяне абвінавачваць у магчымым аказанні ціску на падпісантаў вылучаных прадстаўнікоў.

Немагчыамсць азнаёміцца з пратаколамі вылучэння падстаўнікоў у склад камісіі і іх прозвішчамі ставіць пад сумнеў фактычнае існаванне на момант правядзення паседжання ўсіх агучаных пратаколаў. З гэтай жа прычыны прадстаўнік БХК не змог атрымаць інфармацыю аб колькасці вылучаных ў склад камісіі прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі альбо незалежных грамадскіх структур. Ад саміх дэмакратычных актывістаў у мясцовае прадстаўніцтва БХК такія звесткі не траплялі. Па выніках наведвання паседжання прадстаўнік БХК канстатаваў, што фактычнае ўтварэнне Салігорскай раённай выбарчай камісіі праходзіла не адрыта, не галосна, не празрыста і мела таемны характар.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international