Праваслаўны суд забараніў служэньне сьвятару Аляксандру Шрамку

2007 2007-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За ўдзел у кампаніі за перагляд закону «Пра свабоду сумленьня», он-лайн канфэрэнцыю ў «Нашай Ніве» і вядзеньне лайвджорналу Праваслаўны суд забараніў служэньне сьвятару Аляксандру Шрамку.

У чацьвер 10 траўня прайшло паседжаньне царкоўнага суду, які разглядаў справу клірыка Сьвята-Пакроўскай царквы Менску Аляксандра Шрамка. Па словах а.Аляксандра суд больш нагадваў сабой нейкі трыбунал, не было ніякіх судовых працэдураў, пытаньняў. Быў проста зачытаны вэрдыкт: забараніць ў служэньні і адправіць за штат. Аднак рашэньне царкоўнага суду носіць не канчатковы, а толькі рэкамэндацыйны характар, апошняе слова застаецца за мітрапалітам Філарэтам.

Найперш сьвятару Шрамку ў віну закідваецца ўдзел у прэс-канфэрэнцыі ў пратэстанцкай царкве «Новае жыцьцё», якая адбылася 25 красавіка сёлета. На ёй сьвятар выказаў сваё нэгатыўнае меркаваньне адносна закону «Аб свабодзе сумленьня». У прыватнасьці, Шрамко заявіў, што найчасьцей закон абмяжоўвае цэрквы, якія актыўна разьвіваюцца, жадаюць займацца місіянэрскай дзейнасьцю ды пашыраць свой уплыў у грамадзтве.

Яшчэ адным пунктам абвінавачваньня ў бок Аляксандра Шрамка стаў ягоны ўдзел у онлайн-канфэрэнцыі на сайце газэты «Наша Ніва» . У віну таксама ставіцца публіцыстычны артыкул «Крэдыт вычарпаны» на сайце «Царква», а таксама «анэкдоты», то бок прытчы, якія айцец рэгулярна зьмяшчае ў сваім жж. Варта адзначыць, што яшчэ 15 верасьня 2006 году епархіяльная рада з удзелам мітрапаліта вынесла папярэджаньне айцу Шрамку, а таксама забараніла без дазволу япіскапа займацца публіцыстычнай дзейнасьцю і заклікала зачыніць уласны сайт. У выпадку непадпарадкаваньня было сказана, што Шрамко паўстане перад царкоўным судом. Так урэшце і сталася.

Пакуль што ў айца Аляксандра захоўваецца статус-кво, ён працягвае ладзіць службы. Усё будзе залежыць ад рашэньня мітрапаліта Філарэта. Сам Шрамко ня хоча прагназаваць, што прыме ўладыка. «Шмат хто кажа, што Філарэт можа і апраўдаць мяне, даўшы апошні шанец, калі я, натуральна, пакаюся ў сваіх памылках, можа – не. Цяжка казаць, калі будзе прынятае рашэньне, ці заўтра, ці празь некалькі месяцаў, ад мяне тут ужо нічога не залежыць», -- кажа сьвятар.

Калі ўрэшце будзе прынятае рашэньне пра забарону служэньня, то Аляксандар Шрамко пакуль ня ведае, чым зоймецца. Па адукацыі ён фізык, працаваў у школе, разносіў газэты, быў дворнікам. У іншыя праваслаўныя юрысдыкцыі ці ва ўніяцтва Шрамко пераходзіць не зьбіраецца, бо ня бачыць у гэтым сэнсу.

Сьвятар Аляксандар Шрамко маю сваю пазыцыю адносна царкоўнага, палітычнага, грамадзкага, культурнага жыцьця краіны, ён прыхільна ставіцца да беларушчыны. У сярэдзіне 1990-ых ён быў першым менскім сьвятаром, які пачаў ладзіць набажэнствы на беларускай мове, паведамляе “Наша ніва”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international