27 сьнежня — новая акцыя кіроўцаў супраць падатку на аўто

2013 2013-12-26T14:51:55+0300 2013-12-26T14:51:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stop-padatakk.jpg

«Мы правядзем акцыю пратэсту супраць увядзеньня падатку на аўто 27 сьнежня ў 18.00!» — гаворыцца ў новаўтворанай групе, якая зьявілася «уКантакце» замест выдаленай суполкі напярэдадні.

Арганізатары акцыі прапануюць усім кіроўцам выехаць на цэнтральныя праспэкты сваіх гарадоў, сыгналіць і ўсяляк запавольваць рух:

«Мы выйшлі і выехалі 20 сьнежня, але нас ўлады не пачулі! Таму мы будзем „крычаць“ далей да тых часоў, пакуль нас не пачуюць. У гэтую пятніцу 27 сьнежня ў 18:00 на цэнтральных праспэктах свайго горада мы зноў скажам сваё „Я“! Мы людзі, а ня быдла, і з намі трэба лічыцца. Яўка абавязковая ва ўсіх гарадах краіны! Баяцца няма каго — ён ніхто!»

20 сьнежня адбылася акцыя ў Менску і некалькі іншых гарадах. У Менску каля сотні аўтамабіляў стварылі затор на праспэкце Незалежнасьці, сыгналілі, пешаходы падтрымлівалі акцыю. Міліцыі праз гадзіну ўдалося нэўтралізаваць удзельнікаў.  Некалькі чалавек былі затрыманыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international