Студэнта Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту Станіслава Кавалеўскага пагражаюць выключыць з ВНУ

2007 2007-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Рацыя, дэкан тлумачыць гэта тым, што Станіслаў Кавалеўскі ўдзельнічаў у несанкцыянаванай дэманстрацыі студэнтаў супраць адмены льготаў, якая адбылася ў Магілёве 8 траўня.

Акрамя таго, дэкан Уладзімер Барысенка вінаваціць студэнта першага курсу гістарычнага факультэту С. Кавалеўскага ў арганізацыі акцыі.

На думку дэкана, арганізацыя акцыі заключалася ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных, якая заклікала моладзь сабрацца на Савецкай плошчы. Як лічыць сам "арганізатар", аніякіх доказаў ягонай супрацьпраўнай дзейнасьці ў дэкана няма.

Пагражаць Кавалеўскаму выгнаньнем з унівэрсытэту Барысенка пачаў восьмага траўня, калі акцыя яшчэ не адбылася. 10 траўня прайшоў савет гістарычнага факультэту, дзе абмяркоўвалася пытаньне аб выключэньні хлопца з ВНУ. Рашэньне па Кавалеўскім будзе вядомае 11 траўня. Студэнт добра вучыцца, таму выгнаць яго на падставе непасьпяховасьці нельга. Палітычныя прычыны магчымага выгнаньня нават не хаваюцца.

Зазначым, што акцыя, якая прайшла ў Магілёве 8 траўня, стала адной з самых удалых за апошні час. Арганізатары нават не разьлічвалі, што ў неспрыяльнае надвор’е ў ёй возьмуць удзел каля 100 чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international