The Economist: у Беларусі высокія рызыкі сацыяльных хваляванняў у 2014 годзе

2013 2013-12-26T14:38:59+0300 2013-12-26T14:38:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sacyjalnyja_pratesty.jpg
Фота з сайта dw.de

Фота з сайта dw.de

Часопіс The Economist аднёс Беларусь да групы краін з высокімі рызыкамі ўзнікнення сацыяльных хваляванняў у 2014 годзе. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным часопісам даследаванні цэнтра Economist Intelligence Unit (EIU).

У спіс краін з высокай рызыкай сацыяльных пратэстаў акрамя Беларусі ўвайшлі: Албанія, Алжыр, Бразілія, Балгарыя, Камбоджа, Камерун, Чад, Кітай, Харватыя, Кіпр, Эфіёпія, Гаіці, Гандурас, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Македонія, Малдова, Марока, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна, Шры-Ланка, Іспанія.

"Зніжэнне даходаў і высокі ўзровень беспрацоўя не заўсёды суправаджаюцца беспарадкамі, — адзначыла прадстаўнік EIU Лаза Кекіч. — Але калі эканамічным праблемам спадарожнічаюць іншыя элементы ўразлівасці, то ўзнікае высокая рызыка нестабільнасці. Такія фактары ўключаюць значную няроўнасць у даходах, дрэннае кіраванне, нізкія ўзроўні сацыяльнага забеспячэння, этнічную напружанасць і беспарадкі, што мелі месца раней. Відаць, асаблівае значэнне ва ўзнікненні беспарадкаў апошнім часам мае эрозія даверу да ўрадаў і інстытутаў".

У артыкуле адзначаецца, што гэтыя прагнозы нельга разглядаць як беспамылковыя. Напрыклад, Тайланд быў ацэнены як краіна з сярэдняй ступенню рызыкі ўзнікнення масавых пратэстаў, але пасля таго як у лістападзе парламент краіны зацвердзіў спрэчны законапраект аб амністыі, там пачаліся дэманстрацыі пратэсту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international