10 траўня ў Мазыры не адбыўся запланаваны рок-канцэрт, прысьвечаны да Дня Перамогі

2007 2007-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ "Вясна", у канцэрце меліся браць удзел два менскіх (INDZIGA, PARYZAN) і два мазырскіх рок-гурта.

Нягледзячы, што загадзя была аплочана зала Палаца культуры Мазырскага НПЗ і гастрольнае пасьведчаньне, аддзел культуры Гомельскага аблвыканкама адмовіў у прадстаўленьні арыгінала т.зв. “гастрольнай даведкі”, якая дае права афіцыйна рэгістраваць білеты і праводзіць іх продаж.

Свае дзеяньні яны тлумачаць вусным зваротам да іх намесьніка Мазырскага гарвыканкама сп. Фелікса Галюка. Сам Ф. Галюк, які да апошняга часу быў на пасадзе старшыні аддзелу культуры Мазырскага гарвыканкама, ад тлумачэньняў адмаўляецца, пагражаючы заяўнікам міліцыяй.

А згодна з адказам аддзела культуры Мазырскага гарвыканкама вынікае, што яны ніякіх захадаў па забароне рок-канцэрту не рабілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international