Чарговы крычаўскі чыноўнік трапіў пад следства

2013 2013-12-24T07:39:17+0300 2013-12-24T07:39:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja-kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі міліцыі і Следчага камітэта праводзяць следчыя дзеянні па расследванні крымінальнай справы аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў дырэктарам крычаўскага УКПП “Камунальнік” Сяргеем Гардзеевым. Пра гэта паведаміў рэдактар газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны.

Па словах Сяргея Няроўнага, супрацоўнікі праваахоўных органаў падазраваюць дырэктара “Камунальніка” у тым, што ён парушыў закон пры заключэнні кантракта на закуп друзу для свайго прадпрыемства.

“У Крычаве наогул папаўзлі чуткі, што дырэктара УКПП “Камунальнік” Сяргея Гардзеева арыштавалі, - распавядае Сяргей Няроўны. – З дапамогай карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча 23 снежня мы праверылі гэту інфармацыю. Высветлілася, што Сяргей Гардзееў сапраўды праходзіць падазраваным па крымінальнай справе аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў, аднак меру стрымання для яго пакуль не прымянялі”.

Незалежная газета “Вольны горад” неаднаразова пісала пра шматлікія парушэнні ў працы кіраўніцтва крычаўскага УКПП “Камунальнік”, аднак раённыя ўлады ніяк не рэагавалі на крытычныя артыкулы журналістаў газеты. Не адрэагавалі яны нават на сумныя вынікі праверкі дзейнасці “Камунальніка” вясной гэтага года спецыялістамі КДК па Магілёўскай вобласці. Па выніках праверкі старшыня камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Лідзія Чыгір прапаноўвала вызваліць ад займаемых пасадаў дырэктара УКПП “Камунальнік” Сяргея Гардзеева, намесніка старшыні Крычаўскага райвыканкама А. Вараб’ёва і начальніка аддзела ЖКГ райвыканкама Л. Палтарацкую, аднак усе чыноўнікі захавалі свае крэслы.

Жыхары Крычаўскага раёна тлумачаць такую “непатапляльнасць” дырэктара УКПП “Камунальнік” Сяргея Гардзеева яго сяброўскімі адносінамі з старшынёй Крычаўскага райвыканкама Васіліем Сысоевым.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international