Апытанне “Intex-press”: “Навошта ідуць ў дэпутаты мясцовых саветаў?”

2013 2013-12-23T16:23:07+0300 2013-12-23T16:23:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/intex-press-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press”

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press”

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” на сваім сайце праводзіць апытанне сваіх чытачоў, у якім прынялі ўдзел на 23 снежня 347 чалавек.

Газеты пытаецца ў наведвальнікаў сайта: “Навошта, па-вашаму, ідуць ў дэпутаты мясцовых саветаў?”

73,2 % чытачоў сайта папулярнай у горадзе газеты “Intex-press” лічаць, што ў дэпутаты людзі ідуць, каб вырашаць свае асабістыя пытанні.

17 % удзельнікаў апытання адказалі, што грамадзяне ідуць у дэпутаты пад прымусам, каб фармальна запоўніць дэпутацкія месцы.

Толькі 2,6 % чытачоў сайта газеты “Intex-press” адказалі, што дэпутатамі становяцца, каб вырашаць мясцовыя праблемы і абараняць інтарэсы выбаршчыкаў.

Менш за 1% прыняўшых удзел ў апытанні паведамілі, што дэпутатамі становяцца для таго, каб кантраляваць працу выканаўчай улады.

6,4 % удзельнікаў апытання не змаглі адказаць на пастаўленыя пытанні ці прапанавалі іншыя варыянты адказаў.

Апытанне працягваецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international