У Магілёве “Вясна” прэзентавала новую анімацыйную стужку супраць смяротнага пакарання

2013 2013-12-23T12:26:45+0300 2013-12-23T12:32:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ispolnitel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анімацыйны фільм "Исполнитель"

Анімацыйны фільм "Исполнитель"

21 снежня прагледзець мультфільмы “Палёт”, “Чарга” і новы фільм “Исполнитель” cабраліся ў грамадскім цэнтры “Кола” больш за 20 магілёўцаў. Прэзентацыю праводзіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда. Падчас прагляду анімацыйных стужакПалуда адзначыў, што дагэтуль дзяржава хавае інфармацыю датычна вынесеных смяротных прысудаў, а таксама іх выканання.

 “У гэтым годзе стала вядома пра тое, што вынесены смяротны прысуд Эдуарду Лыкаву. Яго прызналі вінаватым у пяці забойствах. Мы не адмаўляем яго віны, аднак выступаем за ўвядзенне мараторыя на вынясенне смяротных прысудаў, бо ад гэтай вышэйшай меры пакутуюць не толькі злачынцы і іх родныя, аднак і суддзі, і пракуроры, і выканаўцы прысуду, якія спрачыняюцца да вынясення і выканання смяротнага выраку”, - адзначыў Андрэй Палуда.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”  паведаміў, што цывілізаваныя краіны ўжо даўно адмовіліся ад смяротнага пакарання, бо гэта не адпавядае сучасным нормам і прынцыпам маралі.

“У Беларусі ёсць каманда, якая здзяйсняе смяротныя пакаранні. Вядома, што ім дазваляецца ўжываць спіртное, каб здымаць стрэсы. Мала хто з іх дажывае да пенсіі, бо ад такой нервовай працы ў іх часта здараюцца інфаркты і інсульты. Кіраўніцтву Беларусі варта адыходзіць ад падобных сярэднявечных нормаў і станавіцца на нармальныя рэйкі цывілізацыйнага развіцця”, - кажа Андрэй Палуда.

Акрамя таго, праваабаронца праінфармаваў прысутных, што ў Беларусі смяротныя выракі выносяцца толькі мужчынам ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў.  

“Исполнитель” – новая анімацыйная стужка, створаная крэатыўнай групай валанцёраў кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання". якая ставіць перад гледачамі пытанне пра тых людзей, якія часам жывуць побач з намі і пры гэтым прафесійна выконваюць сваю працу, працу “исполнителей” смяротных прысудаў.

Глядзіце таксама іншыя анімацыйныя фільмы кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”:

“Чарга”,

“Палёт”.

 

У Магілёве “Вясна” прэзентавала новую анімацыйную стужку супраць смяротнага пакарання
Пад час прэзентацыі фільма "Исполнитель".
Пад час прэзентацыі фільма "Исполнитель".
Андрэй Палуда пад час прэзентацыі фільма

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international