Уладзімір Яроменак будзе адбываць прысуд суду ў Баранавічах

2013 2013-12-23T07:42:00+0300 2013-12-23T07:42:00+0300 be

Актывіст міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія ) Уладзімір Яроменак будзе адбываць пакаранне ў арыштным доме ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць). Пра гэта яго жонку апавясцілі ў дэпартаменце выканання пакаранняў МУС, паведамляе сайт «Маладога фронту».

 

 

20 жніўня суд Першамайскага раёна Мінска прысудзіў Яроменка да трох месяцаў арышту за парушэнне правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду. На судзе Яроменак і яго адвакат сцвярджалі, што матэрыялы крымінальнай справы былі сабраныя незаконна і само справа ўзбуджаная таксама незаконна. Тым не менш раённы суд прызнаў маладога чалавека вінаватым, а Мінскі гарадскі суд у лістападзе пакінуў гэты прысуд у сіле. 11 снежня Яроменку было загадана з'явіцца ў Першамайскі РУУС Менска, адкуль яго даставілі ў следчы ізалятар № 1 па вуліцы Валадарскага.

Былы палітвязень Уладзімір Яроменак праходзіў у якасці абвінавачанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Яго прысудзілі да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але ў жніўні 2011 года вызвалілі на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні. Над Яроменкам усталявалі прэвентыўны нагляд, пасля чаго ён трапляў у суд двойчы. 27 красавік 2012 яго асудзілі на сем сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за дробнае хуліганства, а 24 студзеня 2013 -га - на 12 сутак арышту за парушэнне ўмоў прэвентыўнага нагляду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international