Брэст: гарадскія ўлады пазбаўляюць зямельных участкаў жыхароў вуліцы Багданчука

2013 2013-12-22T13:09:26+0300 2013-12-22T13:09:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-garvykankamm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У свой час гарвыканкам выдзеліў згаданыя ўчасткі, што знаходзяцца побач з жылымі дамамі, у пажыццёвае валоданне і ў спадчыну. Аднак зараз улады прынялі рашэнне адабраць зямлю дзеля “дзяржаўных інтарэсаў”.

Вуліца Багданчука з’яўляецца раёнам індывідуальнай жылой забудовы недалёка ад цэнтральнай часткі горада і прываблівае тым, што побач знаходзіцца рака Мухавец. Упершыню канфлікт мясцовых жыхароў з уладамі распачаўся яшчэ ў 2001 годзе, калі ўладальнікаў участкаў нават не папярэдзілі, што зямля перададзена прадпраемству “Научпром” для будаўніцтва новага жылога комплекса. Жыхары вуліцы Багданчука тады накіравалі зварот у Брэсцкі аблвыканкам і там палічылі выказаныя прэтэнзіі абгрунтаванымі, даслаўшы ліст гарадскім уладам з заклікам пры вырашэнні лёсу зямельных участкаў “максімальна абараніць” інтарэсы жыхароў. У выніку рашэнне пра адабранне зямлі было прыпыненае, аднак адначасова ўладальнікам участкаў адмаўлялі ў магчымасці будавацца на гэтай тэрыторыі і пераафармляць участкі з пажыццёвага валодання ва ўласнасць.

У выніку праз дзесяць гадоў людзі даведаліся, што згаданая тэрыторыя выстаўлена на аукцыён з правам праектавання і будаўніцтва капітальных забудоў. Адзіным удзельнікам аукцыёна і, адпаведна, пераможцам была абвешчана ўсё тая ж фірма “Научпром”, а сёлета напрыканцы года жыхары атрымалі абвяшчэнне, што, згодна з рашэннем аблвыканкама, дзеля “захавання дзяржаўных інтарэсаў” іх пазбаваяць участкаў, якія будуць перададзены для будаўніцтва іншым асобам. Уладальнікі ўчасткаў катэгарычна нязгодныя з гэтым рашэннем, тым больш даведаліся яны пра яго выпадкова – улады папярэдне не абмяркоўвалі пытанне з жыхарамі вуліцы Багданчука. Жыхары лічаць, што ўлады праігнаравалі іх правы, тым больш, што некаторыя сем’і знаходзяцца ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў, аднак будавацца на зямлі, якая раней была перададзена ў пажыццёвае валоданне, ім не дазваляюць. Уладальнікі ўчасткаў не выключаюць, што дзеля абароны сваіх законных патрабаванняў будуць звяртацца ў вышэйшыя органы кіравання і судовыя інстанцыі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international