У Магілёве студэнты пратэставалі супраць адмены льготаў

2007 2007-05-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 траўня ў Магілёве адбылася акцыя пратэсу студэнтаў супраць адмены льготаў. У ёй узялі ўдзел блізу 100 чалавек. За ходам моладзевай акцыі, акрамя міліцыянтаў, назіралі выкладчыкі магілёўскіх ВНУ.

Акцыя пратэсту доўжылася блізу двух гадзінаў. За гэты час нікога зь непасрэдных удзельнікаў не затрымалі. Моладзь правяла пікет ды арганізавала збор подпісаў за захаваньня ільготаў студэнтам. Студэнты працягнуць зьбіраць подпісы непасрэдна ў ВНУ, а потым перададуць іх ва Ўправу адукацыі Магілёўскага гарвыканкаму, паведаміла прэс-служба Партыі БНФ.

Адзін зь лідэраў магілёўскай суполкі моладзі БНФ Аляксандар Анісімаў паведаміў што на групу моладзі, якая ішла на акцыю, напалі невядомыя ў цывільным і моцна пабілі людзей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international