viasna on patreon

Бялынічане павіншавалі палітвязняў з надыходзячымі святамі

2013 2013-12-21T11:52:37+0300 2013-12-21T11:52:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialynich-kaliad-palitv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія актывісты з Бялыніцкага раёна 20 снежня адправілі віншавальныя паштоўкі з Раством Хрыстовым і надыходзячым Новым 2014 годам усім беларускім палітвязням.

У сваіх паштоўках актывісты Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду” выказалі палітвязням традыцыйныя святочныя пажаданні – моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, надзеі і веры ў лепшую будучыню. Таксама яны выказвалі спадзяванне, што выпрабаванні гэтых мужных людзей скончацца ўжо ў хуткім часе, і надыходзячы Новы год спраўдзіць іх мары пра вызваленне.

У крамах бялыніцкіх прадпрымальнікаў, актывістаў Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду” любы жадаючы можа атрымаць адмысловыя паштоўкі, каб напісаць цёплыя словы падтрымкі беларускім палітвязням.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства