Бабруйск: Пікет не дазволілі, былі распаўсюджаны газеты (фота)

2013 2013-12-21T10:35:48+0300 2013-12-21T10:35:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buzinaeu-piket-babr-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў атрымаў адказ з гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні Аляксандра Маркачова. У паперы гаварыцца, што шэсце і пікет, які актывісты хацелі правесці 21 снежня, у знак салідарнасці з украінцамі, не дазволены.

Чыноўнік патлумачыў адмову тым, што для правядзення масавых мерапрымстваў у Бабруйску існуе пэўнае месца (Маркачоў меў на ўвазе аддалены ад цэнтра стадыён фабрыкі "Славянка"), а заяўнікі ўказалі іншае (цэнтр горада). Таксама чыноўнік лічыць, што заява была складзена з парушэннямі, напрыклад, не ўказана колькасць людзей, не ўказана, ці збіраюцца ўдзельнікі выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы. Акрамя гэтага, Маркачоў дадаў, што да заявы мусіла быць прыкладзенае абавязальніцтва арганізатараў у пісьмовым выглядзе.

-Мне адпісалі, што я не ўзгадніў з адказнымі асобамі пытанне па ахове парадку, прыборкі тэрыторыі, хаця мы ў заяве адзначалі, што бярэм гэтыя турботы на сябе, - кажа Віктар Бузінаеў.

Чыноўнік таксама адзначыў, што арганізатар мерапрыемства не меў права агучваць інфармацыю пра пікет да моманту яго дазволу. А інфармацыя пра бабруйскае мерапрыемства ўсё ж з'яўвілася ў мясцовых СМІ.

Пасля атрымання гэтага адказу з гарвыканкама Віктар Бузінаеў вырашыў распаўсюдзіць сярод бабруйчан інфармацыю пра Майдан пры дапамозе зарэгістраванай газеты "Новы Час".

-Я пастаянна сачу за падзеямі ва Украіне, і мяне ўражвае свядомая пазіцыя ўдзельнікаў Майдана, якія абіраюць свой шлях, - кажа Віктар Бузінаеў. - Вельмі хацелася іх падтрымаць, таму я вырашыў раздаць у цэнтры горада газету "Новы Час", каб людзі азнаёміліся з адрознай ад афіцыйных СМІ думкай. І аказалася, што бабруйчане зусім мала ведаюць аб тым, што на самой справе адбываецца ва Украіне. А калі даведваюцца, выказваюць словы салідарнасці. У дадатак да газет мінакі атрымалі і нашыя партыйныя інфармацыйныя ўлёткі.

Віктар Бузінаеў кажа, што міліцыянты на гэты раз вельмі спазніліся, і калі прыехалі на месца распаўсюду, актывіста там ужо не было.

-Міліцыянты пачалі кідацца у розныя бакі, як гончыя, адзін, асабліва шустры, амаль не трапіў пад колы аўтамабіля. У выніку яны затрымалі мяне ўжо амаль каля хаты, але патлумачыць прычыну "палявання" не змаглі. Ім прыйшлося рэціравацца ні з чым, бо я ўсё рабіў у межах закона, - адзначыў актывіст.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international