Гарадзенскія кадэбісты праяўляюць цікаўнасьць да Андрэя Фаміна

2007 2007-05-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 трауня супрацоўнікі КГБ ўзялі вусныя тлумачэнні ад студэнта 4 курса Гродзенскага медычнага універсітэта Андрэя Фаміна. Кагэбістаў зацікавіла, чаму ў публікацыях на шэрагу інтэрнэт-сайтаў гарадзенскага студэнта называюць “актывістам Младога Фронта”.

- Проста з заняткаў мяне выклікаў да сябе ў кабінет намеснік дэкана Уладзімір Клімовіч, - расказаў ПАГОНІ Андрэй Фамін.

– Там ужо сядзелі двое супрацоўнікаў КГБ, якіх я наглядна ведаю па маіх ранейшых допытах у справе Маладога Фронта. Яны паказалі некалькі радруковак з інтэрнэту, у прыватнасці, з сайтаў svaboda.org і mfront.net, дзе мяне называлі “актывістам Маладога Фронта” і запатрабавалі тлумачэнняў з гэтай нагоды. Натуральна, я адказаў, што тлумачыцца з гэтай нагоды павінны аўтары публікацыяў, а не я..

У Андрэя стварылася ўражанне, што гэтая праблема не надта і цікавіла ягоных суразмоўцаў. Ва ўсякім разе яны не акцэнтавалі на гэтым увагу, не вялі пратаколу.

Размова, якая працягвалася 50 хвілінаў, на думку Андрэя нагадвала нейкі абмен думкамі па актуальным праблемам.

- Яны у мяне, напрыклад, запыталі, чаму “МЫ” такія радыкальныя адносна мовы, чаму “МЫ” хочам, каб усё было выключна па-беларуску. Пры гэтым запыталі, чаму б у моўнай палітыцы не ўзяць за прыклад “галандскі варыянт”, пры якім нібыта раўнапраўна выкарыстоўваюцца адразу некалькі моваў...

Цікавіла іх таксама, чаму “МЫ” так часта апелюем да такой старажытнай з’явы, як Вялікае Княства Літоўскае... Я, у сваю чаргу, пацікавіўся як яны ставяцца да знішчэння гістарычнага цэнтра Гродна, якое зараз праводзіць гарвыканкам і аблвыканкам.

Падчас размовы Андрэю Фаміну паказалі спіс сяброў Цэнтральнай Рады Маладога Фронта і спыталі ці ведае ён каго–небудзь з гэтага спісу. Пачуўшы адмоўны адказ, адзін з суразмоўцаў узгадаў, што ў інтэрнэце размешчана дастаткова матэрыялаў, каб пракуратура магла зацікавіцца асобай Фаміна, як актывіста Маладога Фронта.

На думку Андрэя гэты “візіт” супрацоўнікаў КГБ да яго меў за мэту прыстрашыць яго і ягоных сяброў. Уладам вельмі залежыць нейтралізаваць актыўнасць пратэстаў гарадзенскай моладзі супраць знішчэння гістарычнага цэнтра Гродна, лічыць Андрэй Фамін, паведамляе pahonia.promedia.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international