“Праваабарончы цэнтр “Вясна” зьвяртаецца да беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацыяў далучыцца да кампаніі пратэсту супраць крымінальнага перасьледу рэдактара газеты “Рабочы” Віктара Івашкевіча

2002 2002-09-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ЗВАРОТ

Грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”

з нагоды крымінальнага перасьледу рэдактара газеты “Рабочы”
Віктара Івашкевіча


11 верасьня 2002 году ў судзе Перашамайскага раёну г. Мінску пачнецца суд над рэдактарам незалежнай газеты “Рабочы” Віктарам Івашкевічам. Ён абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь: у зьдзяйсьненьні спробы злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкулу 367 -- “Паклёп у адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (па гэтым артыкуле пагражае турэмнае зьняволеньне на тэрмін да пяці гадоў). Сп. Івашкевіч абвінавачаны і па частцы 2 артыкулу 368 – “Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (максіамльнае пакараньне -- турэмнае зьняволеньне тэрмінам да трох гадоў).
Крымінальная справа ў адносінах да В.Івашкевіча была ўзбуджаная ў верасьні 2001 году па факце публікацыі ў газеце “Рабочы” артыкула пад назвай “Вор дожен сидеть в тюрьме”, які, на думку сьледчых пракуратуры, утрымліваў паклёп і абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Віктар Івашкевіч -- ня першы беларускі журналіст, якому пагражае пакараньне па артыкулах 367 і 368 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь за крытыку прэзідэнта. Летам бягучага году рэдактар і журналіст забароненай незалежнай газеты “Пагоня” Мікола Маркевіч і Павел Мажэйка былі прыгавораныя да 1,5 і 1 году абмежаваньня волі і зараз адбываюць пакараньне.
Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” канстатуе, што сваімі дзеяньнямі беларускія ўлады чарговы раз дэманструюць пагарду да прынцыпаў свабоды слова, права на свабоднае атрыманьне і распаўсюджаньне інфармацыі, права на свабоду меркаваньняў і іх свабоднае выказваньне. Крымінальны пераслед незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі сьведчыць пра пра працяг канфрантацыі паміж дзяржаўнымі ўладамі і грамадзтвам. ГА ПЦ “Вясна” лічыць, што ціск, які аказваецца на прадстаўнікоў незалежных СМІ Беларусі, зьяўляецца палітычна матываным, зьвязаны з іх нязьменнай пазіцыяй па адстойваньні дэмакратычных каштоўнасьцяў, асабліва падчас выбарчай кампаніі.
ГА “Правабарончы цэнтр “Вясна” зьвяртаецца да беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацыяў далучыцца да кампаніі пратэсту супраць крымінальнага перасьледу з боку беларускіх уладаў у адносінах да Віктара Івашкевіча.

Свае лісты альбо факсы Вы можаце дасылаць наступным органам і службовым асобам:

Алякасандр Лукашэнка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Mінск 220020
Вул. Карла Маркса, 38
FAX: 011-375-172-26-06-10
FAX: 011-375-172-23-58-25

Віктар Шэйман
Генеральны Пракурор Рэспублікі Беларусь
Miнск 220050
Вул. Інтэрнацыянальная, 22
FAX: 011-375-172-26-41-67
FAX: 011-375-172-26-43-60
Mіхаіл Падгайны
Miністр Інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Miнск 220048
Праспект Машэрава, 11
FAX: 011-375-172-23-92-31
FAX: 011-375-172-23-34-35

Мінск 5 верасьня 2002 году

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international