Баранавічы: да трэцяй гадавіны Плошчы грамадскія актывісты наведалі бацьку Мікалая Статкевіча

2013 2013-12-20T09:51:11+0300 2013-12-20T09:51:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/backa-statkievicza01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да трэцяй гадавіны падзей 19 снежня ў Мінску баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча. За кубачкам гарбаты гаварылі пра цяпершняе становішча Мікалая Статкевіча ў Магілёўскай турме № 4 і яго ліставанне з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, сябрамі і аднадумцамі. Госці разам з гаспадаром абмяркоўвалі сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў краіне, не прамінулі, безумоўна, падзеі на Майдане.

– Мы таксама расказалі Віктару Паўлавічу пра забарону ў Баранавічах пікета да Міжнароднага дня правоў чалавека, а таксама пікета пад лозунгамі “Іх трэба спыніць”, “Дзеянні ўлады – пад грамадскі кантроль”. У сваю чаргу Статкевіч В.П. паведаміў нам пра апошнія лісты ад сына Мікалая і казаў, што не верыць у датэрміновае вызваленне сына, нягледзячы на магчымае паляпшэнне стасункаў з Еўрапескім Саюзам, – адзначыў Віктар Сырыца.

Грамадскія актывісты пажадалі Статкевічу-старэйшаму найперш моцнага здароўя і надзеі, што ўсе беды і выпрабаванні Мікалай Статкевіч не толькі вытрымае з гонарам, але і паспяхова пераадолее, як гэта ўжо было не раз у яго жыцці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international