Суды не хочуць разглядаць скаргу аб дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці

2013 2013-12-20T09:43:19+0300 2013-12-20T09:43:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда 19 снежня разгледзела прыватную скаргу прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці ў інтарэсах сябра прафсаюза Аляксандра Сахарука. Прафсаюз РЭП у інтарэсах кранаўшчыка ўпраўлення механізацыі № 127 будаўнічага трэста № 8 Аляксандра Сахарука прасіў прызнаць несапраўднымі ўмовы калектыўнай дамовы і зліквідаваць дыскрымінацыю ў сферы працоўных адносін.

Справа ў тым, што А.Сахарук – адзіны работнік УМ, які не з’яўляецца сябрам афіцыйнага прафсаюза. Згодна Працоўнага кодэкса ч. 2 арт. 365, не сябру прафсаюза патрэбна напісаць заяву, каб яго далучылі да калектыўнай дамовы. Тады работнік будзе атрымліваць сацыяльныя выплаты, прадугледжаныя калектыўнай дамовай. Але ў самой дамове быў запісаны п.9, дзе сказана, што рашэнне на далучэнне можа быць вырашана дырэктарам і прафкамам. Дазваляльны прынцып, які супярэчыць працоўнаму заканадаўству, кажа праваабаронца Уладзімір Малей, спрацаваў супраць А.Сахарука. І работнік быў пазбаўлены сацыяльных выплат.

Суд першай інстанцыі вынес рашэнне, што разгляд скаргі непадведамасны суду. Калегія абласнога суду пакінула скаргу прафсаюза без задавальнення, а рашэнне суду Маскоўскага раёна без змянення.

Па словах У.Малея, суды проста баяцца разглядаць справу ў адносінах наймальніка і ўстанаўліваць факты дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці.

Чарговая скарга будзе накіравана старшыні Брэсцкага абласнога суду.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international