11 траўня а 19:00 у сядзібе Партыі БНФ адбудзецца ганаровае ўшанаваньне ляўрэатаў прэміі БНФ
08.05.2007.
Штогадовая прэмія праводзіцца па трох намінацыях.У намінацыі "Культура" вылучаны музыка Зьміцер Сасноўскі, адзін з заснавальнікаў "Свабоднага тэатру" Уладзімер Шчэрбань і музычны прадусар Віталь Супрановіч. У намінацыі "Адукацыя/навука" - выдавец Зьміцер Колас, аўтар ідэі Балта-Чарнаморскага энергетычнага калектару Станіслаў Гусак і эканаміст Валеры Дашкевіч (пасьмяротна). У намінацыі "Грамадзкая чыннасць" - лідэр Маладого Фронту Павал Севярынец, сябры Сойму Партыі БНФ Валянціна Трыгубовіч і Ўладзімер Кішкурна.
У склад журы ўвайшлі мастацтвазнаўца Вацлаў Арэшка, фатограф Ігар Крашэўскі, перакладчык Лявон Баршчэўскі, палітыкі Вінцук Вячорка і Аляксей Янукевіч, грамадзкая актывістка Валянціна Сьвяцкая, рэжысёр Сяргей Патаранскі. Старшынём журы ёсьць мастак Аляксей Марачкін, паведаміла прэс-група Партыі БНФ.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








