11 траўня а 19:00 у сядзібе Партыі БНФ адбудзецца ганаровае ўшанаваньне ляўрэатаў прэміі БНФ

2007 2007-05-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Штогадовая прэмія праводзіцца па трох намінацыях.

У намінацыі "Культура" вылучаны музыка Зьміцер Сасноўскі, адзін з заснавальнікаў "Свабоднага тэатру" Уладзімер Шчэрбань і музычны прадусар Віталь Супрановіч. У намінацыі "Адукацыя/навука" - выдавец Зьміцер Колас, аўтар ідэі Балта-Чарнаморскага энергетычнага калектару Станіслаў Гусак і эканаміст Валеры Дашкевіч (пасьмяротна). У намінацыі "Грамадзкая чыннасць" - лідэр Маладого Фронту Павал Севярынец, сябры Сойму Партыі БНФ Валянціна Трыгубовіч і Ўладзімер Кішкурна.

У склад журы ўвайшлі мастацтвазнаўца Вацлаў Арэшка, фатограф Ігар Крашэўскі, перакладчык Лявон Баршчэўскі, палітыкі Вінцук Вячорка і Аляксей Янукевіч, грамадзкая актывістка Валянціна Сьвяцкая, рэжысёр Сяргей Патаранскі. Старшынём журы ёсьць мастак Аляксей Марачкін, паведаміла прэс-група Партыі БНФ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international