Ператрус на кватэры баранавіцкага актывіста БХД

2013 2013-12-19T11:40:35+0300 2013-12-19T11:40:35+0300 be

Увечары 18 снежня адбыўся ператрус на кватэры баранавіцкага актывіста БХД Арцёма Бабея. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў каардынатара БХД па берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай. 

"Ператрус адбываўся у адсутнасці Арцёма, прыкладна з 21 да 22-й гадзіны вечара, прыстунічала толькі яго маці. Міліцыянты патлумачылі, што ператрус быў звязаны з бойкай паміж баранавіцкім студэнтамі і туркменамі, што адбылася некалькі дзён таму". 

"Справа ў тым, што пасля той бойкі, якая адбылася 13 снежня, па ўсім горадзе міліцыянты, у тым ліку АМАП, сталі неабгрунтавана затрымліваць на вуліцах Баранавічаў групы моладзі, адвозіць ў аддзяленні міліцыі і перапісваць звесткі. Пад такую аблаву патрапіў пару дзён таму і Арцём. А цяпер прыйшлі да яго быццам бы шукаць рэчы, звязаныя з бойкай," - распавёў Зміцер Шурхай.

У выніку ператрусу былі канфіскавалі 2 ноўтбукі - маці і сястры - ды ўлёткі з палітычным зместам, у тым ліку ўлёткі  кампанні БХД  па сямейных каштоўнасцях і супраць наркотыкаў. Таксама была канфіскаваная бейсбольная біта Арцёма, бо хлопец захапляецца бейсболам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international