"Газету Слонімскую" хочуць высяліць з памяшкання

2013 2013-12-18T14:27:19+0300 2013-12-18T14:27:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta-slonimskaja.jpeg

Прадпрыемства “Партнёр-Слонім” (ТАА), якому належыць арандаванае рэдакцыяй памяшканне, прымушае газету вызваліць яго да 1 студзеня 2014 года.

У якасці прычыны называюць забарону пажарных службаў эксплуатаваць другі паверх будынка.

Рэдакцыя месціцца тут з 2008 года. На другім паверсе будынка “ГС” займае два памяшканні – пад рэкламны аддзел і непасрэдна  пад рэдакцыю, дзе адбываецца ў тым ліку і вёрстка газеты.

Разам з газетай пакоі на другім паверсе арандуюць яшчэ некалькі прыватных прадпрыемстваў, у тым ліку і сама адміністрацыя “Партнёр-Слонім”. Акрамя апошняй, усіх высяляюць. Тым не менш, галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук сумняецца ў самастойнасці прынятага арандадаўцамі рашэння і ўпэўнены, што дзеянні скіраваныя менавіта супраць «Газеты Слонімскай».

“Нам вядома, што прадстаўнікі ўлады не раз звярталіся да адміністрацыі будынка, каб нас выселілі. Але не атрымлівалася, – расказаў прэс-службе ГА “БАЖ” сп. Валадашчук. – У кастрычніку-лістападзе раптоўна распачалася комплексная праверка пажарных, якія вынеслі свой вердыкт – цалкам увесь другі паверх выселіць. Са спасылкай на гэтае рашэнне нам даслалі прадпісанне – вызваліць памяшканне да 1 студзеня”.

Цяпер Віктар Валадашчук тэрмінова шукае ў горадзе новае памяшканне, каб не падвяргаць небяспецы выхад газеты. “Яны могуць і дзверы зачыніць, і святло адключыць. Як я гэта патлумачу чытачу?”, – кажа рэдактар.

Па яго словах, шукаць прычыну незадаволенасці ўладаў у нейкіх канкрэтных публікацыях “ГС” няма сэнсу: “Мы робім газету як звычайна. Пішам, як жыве беларус, слонімец. А мясцовае начальства незадаволенае намі пачынаючы з першага нумару…”

“Газеты Слонімскай” няма ў падпісным каталогу  і газетных кіёсках з 2006 г.

У 2013 г. рэдакцыя двойчы звярталася да “Белпошты” і мясцовага прадпрыемства “Саюздруку” з просьбай ўзнавіць распаўсюд газеты. З адпаведным патрабаваннем звярталіся таксама калектыўнымі лістамі чытачы газеты (было сабрана каля 500 подпісаў), але атрымалі адмовы. Не даў выніку і калектыўны зварот ў Адміністрацыю прэзідэнта. Выданне распаўсюджваецца праз падпіску ў рэдакцыі і на выездзе, а таксама праз уласную сетку распаўсюднікаў. На сённяшні дзень наклад газеты складае каля 5 500 — 6 000 асобнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international