Брэст: гарадскія ўлады не далі дазвол на шэсце ў падтрымку далучэння Украіны да еўраінтэграцыі

2013 2013-12-18T08:51:59+0300 2013-12-18T08:51:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/euramajdan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізатарамі шэсця выступілі мясцовыя прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія такім чынам збіраліся выказаць сваю салідарнасць з украінскім народам у яго імкненні жыць у Еўрасаюзе.
Як паведаміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, у адказе з гарвыканкама гаворыцца, што “правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва, на адлегласці менш за 100 метраў ад будынкаў арганізацый аховы здароўя". Уладзімір Вуек, лічычы такую прычыну адмовы беспадстаўнай, паколькі раней падчас святкавання 1 мая па такім самым маршруце брэсцкія прадстаўнікі дэмакратычных сіл ужо праводзілі дазволенае ўладамі шэсце. “Больш за тое, гэтую забарону на правядзенне шэсця можна лічыць вызначэннем пазіцыі мясцовых уладаў да падзеяў, што адбываюцца зараз ва Ўкраіне”, -- лічыць кіраўнік брэсцкай суполкі АГП. Шэсце планавалася правесці 21 снежня па праспекце Машэрава і вуліцы Леніна (пачынаючы з пляцоўкі каля цэнтральнага універмага да плошчай Леніна).

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international