У Салігорску збіраюцца мітынгаваць супраць падатку на аўто

2013 2013-12-18T06:57:34+0300 2013-12-18T06:57:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turchaniak-auto-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія грамадскія актывісты падалі заяву ў выканкам на правядзенне мітынгу супраць дзяржаўнай пошліны на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, якую плануецца ўвесці ў Беларусі з новага году.

Масавае мерапрыемства мусіць адбыцца 2 студзеня на стадыёне “Будаўнік”. Заяўленая колькасць удзельнікаў мітынгу складае 200 чалавек. Арганізатары перакананыя, што ў выпадку атрымання дазволу на мерапрыемства ад мясцовых уладаў, сабарць такую колькасць мітынгоўцаў у Салігорску не будзе праблемай.

Зрэшты, заяўнікі прызнаюць той факт, што за апошнія некалькі год Салігорскі райвыканкам не даў практычна ніводнага дазволу на правядзенне пратэстных акцый ды сходаў. Тым не менш, арганізатары мітынга лічаць неабходным звярнуць увагу ўладаў на несправядлівы характар новай дзяржаўнай пошліны.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international