viasna on patreon

Начальніка пакаралі за адмову патлумачыць, чаму працоўны пазбаўлены прэміі

2013 2013-12-17T22:00:14+0300 2013-12-17T22:00:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальніка ўпраўлення механізацыі №127 Брэста Васіля Сашко пакаралі штрафам. Пра гэта даведаўся работнік гэтага прадпрыемства Аляксандр Сахарук з адказу на сваю скаргу ў гарадскую пракуратуру.

Скарга была звязана з сітуацыяй, калі рабочыя ўпраўлення да Дня будаўніка атрымалі прэмію, але яна не была налічана спадару Сахаруку, хаця ён, вопытны кранаўшчык, ніякіх спагнанняў не меў. Чаму было прынята такое рашэнне, Сахарук накіраваў запыт начальніку ўпраўлення. Прайшло больш за месяц, але пакрыўджаны работнік адказу не дачакаўся.

А. Сахарук звярнуўся да праваабаронцы Уладзіміра Малея, які дапамог яму напісаць заяву ў пракуратуру Брэста. Адкуль прыйшоў адказ, што Васіль Сашко прыцягнуты да адказнасці за парушэнне Закона “Аб зваротах грамадзян” і пакараны штрафам у 520 00 рублёў.

Сам Сахарук лічыць, што сітуацыя прэміяй і маўчаннем начальніка звязана з ягонай адмовай быць сябрам афіцыйнага прафсаюзу. Яшчэ раней яму адмовілі ў розных грашовых надбаўках, бо на яго, маўляў, як не сябра афіцыйнага прафсаюза, не распаўсюджваюцца ўмовы калектыўнай дамовы пра надбаўкі. За Сахаруком засталіся толькі 2 пункты з калектыўнай дамовы: дадатковы дзень адпачынку 15 лютага як воіну-афганцу і прэміраванне. Гэты пункт якраз і быў парушаны.

Праваабаронца Уладзімір Малей лічыць такое стаўленне работадаўцы дыскрымінацыяй.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства