Прыцягненне моладзевых актывістаў да крымінальнай адказнасці за палітычныя погляды і перакананні – вяртанне да савецкага таталітарызму Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”

2007 2007-05-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 мая 2007 г. суддзя Савецкага раёну г. Мінска Аніскевіч А.Г. пастанавіў прызначыць крымінальную справу па абвінавачваньні Дзьмітрыя Федарука, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага, Барыса Гарэцкага, Насты Палажанкі да разгляду ў судзе Савецкага раёну г. Мінска 30 мая 2007 г. Усе пяцёра маладых людзей абвінавачваюцца паводле арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя дзейнасьці рэлігійнай, грамадскай арганізацыі, фонду, якія не прайшлі дзяржаўнай рэгістрацыі ці ўдзел у ёй). Згодна з гэтым артыкулам ім пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да двух гадоў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што перасьлед Дзьмітрыя Федарука, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага, Барыса Гарэцкага, Насты Палажанкі мае выключна палітычны характар і зьвязаны з іх грамадска-палітычнай дзейнасьцю.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што наяўнасьць у крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь артыкула 193.1, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за прыналежнасьць да незарэгістраванай арганізацыі і практыка яго прымяненьня супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і палажэньням Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, з’яўляецца прыкладам грубага парушэньня правоў чалавека – права на свабоду асацыяцыяў, выражэньня поглядаў і перакананьняў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” яшчэ раз настойліва заклікае ўлады Беларусі спыніць крымінальны перасьлед моладзевых актывістаў, вызваліць іншых палітвязьняў, што знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі і прывесьці крымінальнае заканадаўства краіны ў адпаведнасьць з міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека.

Мінск, 08.05.2007 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international