Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі пройдуць 23 сакавіка 2014 года

2013 2013-12-17T10:14:12+0300 2013-12-17T10:14:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/1266491709364433.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 снежня, Мінск. Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі дваццаць сёмага склікання прызначаны на 23 сакавіка 2014 года. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс - службе Прэзідэнта Беларусі, адпаведны ўказ № 557 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 снежня.

Дата вызначана з улікам устаноўленых законам тэрмінаў на ўтварэннетэрытарыяльных выбарчых камісій, падрыхтоўку і правядзенне іншых выбарчых дзеянняў у адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі Беларусі і Выбарчага кодэкса Беларусі.

Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана ў адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.

Дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі павінны забяспечыць выкананне ва ўстаноўленыя Выбарчым кодэксам Беларусі тэрміны аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Фінансаванне выбарчай кампаніі будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international