Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-12-17T07:52:13+0300 2013-12-17T07:52:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: адміністратыўны пераслед актывістаў у Брэсце і Мінску, дыскрымінацыю беларускамоўных на заканадаўчым узроўні, а таксама пра гучную судовую справу - судзяць былога мэра Гомеля Віктара Піліпца. 

"Падзея тыдня": прэзентацыя альтэрнатыўнага сумеснага дакладу Міжнароднай  федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і ПЦ "Вясна", які быў прадстаўлены Мінску ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: жыхарка беларускай сталіцы Людміла Кучура звярнулася да праваабаронцаў па дапамогу, каб дамагчыся крымінальнай адказнасці для персаналу калоніі, які падвяргаў яе мужа катаванням хлоркай.

"Навіны палітвязняў": Зараз у беларускіх турмах ды калоніях знаходзіцца 11 палітычных зняволеных, уключаючы нядаўна асуджаных Васіля Парфянкова і Уладзю Яроменку. Навіны пра іх ды іншых палітычных зняволеных – Міколу Статкевіча, Эдуарда Лобава ды Алеся Бяляцкага.

У музычных паўзах - кампазіцыі гурта “Індыга”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international